Часьціцы стварэньня

Вы ведаеце, што стварэньне складаецца з самастойных роўняў, якія строга аддзелены адзін ад аднаго і, насуперак таму, заходзяць адзін на адзін. Узьнікае пытаньне, як уласна тое адбываецца зь іх аддзяленьнем і заходжаньнем адзін на адзін.

Паглядзім на гэтае пытаньне ў галіне грубарэчыўнасьці. Сваім зямным зрокам вы можаце назіраць навакольны сусьвет, дзе бачыце ня толькі безьліч зорак, але адначасна бачыце ў ім яшчэ нашмат большую частку, нібыта пустую міжзоркавую прастору. І якраз гэтая нібыта пустая прастора вельмі важная, бо яна зусім не пустая.

Вашы навукоўцы ўжо выявілі, што ў той прасторы сустракаюцца розныя энэргіі і прамяненьні, якія належаць да галіны грубай грубарэчыўнасьці. Але найбольшую частку ўтварае няведамая навуцы цёмная матэрыя, прырода якой не спазнаная. Тая цёмная матэрыя створана энэргіяй і прамяненьнем, якіх навука ня ведае; таксама ў пэўных месцах яна ўтварае граніцу паміж рознымі відамі матэрыі, то бо аддзяляе, першае, сярэднюю грубарэчыўнасьць ад грубай грубарэчыўнасьці, а таксама грубую грубарэчыўнасьць ад цяжкарэчыўнасьці. Пераходы паміж асобнымі роўнямі — гэта спэцыяльныя «вароты», якія вы знаеце пад паняткам «чорныя дзіркі».

Такім спосабам тыя часткі строга аддзелены адна ад адной і адначасна заходзяць адна на адну. І ў сярэдняй грубарэчыўнасьці ёсьць падобныя энэргіі, якія сваім парадкам аддзяляюць ад яе тонкую і грубую грубарэчыўнасьць. І падобна ўва ўсіх частках стварэньня.

Тое, што мы адзначылі для вялікіх памераў сусьвету, дзейнае ў пэўным сэнсе і для малых памераў будаўнічых часьціц рэчыўнасьці. Тыя часьціцы аддаленыя адна ад адной на адлегласьці рознай даўжыні, дзякуючы чаму праз рэчыўныя аб’екты праточваюцца энэргія і прамяненьне. Тое, у якой меры больш тонкія часткі рэчыўнасьці могуць праходзіць праз больш шчыльныя, залежыць ад таго, як часьціцы ўзаемна ўпарадкаваныя, то бо зь якіх хімічных элемэнтаў і зь якіх узаемных лучнасьцей складаецца адпаведнае цела. Тое, што ўпарадкаваньне важнае, можаце ўбачыць на прыкладзе дыяманта і графіту ў алоўку, бо абедзьве рэчы складаюцца з вугляцу, але па-рознаму ўпарадкаванага.

Калі хочаце перайсьці з больш высокага роўню на больш нізкі, мусіце атрымаць покрыва. Тое покрыва можа складацца аж з трох частак. Калі праз адпаведную частку толькі пераходзіце ў яшчэ ніжэйшую частку, атрымаеце покрыва толькі з энэргіі. Калі ў нейкай частцы застаяцеся замацаваныя даўжэй, напрыклад, у целе на Зямлі, атрымваеце таксама покрыва з прамяненьняў, якое потым злучае вас зь зямным целам з часьціц.

Пададзеныя лучнасьці дзейныя, натуральна, і ў іншых частках стварэньня, бо паўсюдна паўтараецца той самы Закон. Таму ні ў воднай частцы стварэньня ня можа нешта праходзіць само празь сябе, але заўжды толькі праз прамежкі паміж асобнымі часьціцамі. Тое самае дзейнае і для істоты, якая ўсё ж мае целы з будаўнічых элемэнтаў стварэньня і, мала таго, нясе ў сабе іскру жыцьця, што была ёй падараваная падчас яе стварэньня. Таму, напрыклад, няможна, каб дух прайшоў празь іншага духа.

У зьвязку з тым мусім усьвядоміць, што стварэньне — гэта не самастойнае прамяненьне, але толькі ўзьнікла з прамяненьня Бога, што, уласна, сьведчыць пра істотную розьніцу паміж бязбытнасным і бытнасным. Ад беспасярэдняга прамяненьня аддзяліліся часьцінкі, у якія апусьцілася іскра жыцьця, то бо істоты, і засталося яшчэ пабочнае прамяненьне, зь якога ўзьніклі будаўнічыя элемэнты стварэньня, то бо энэргія, прамяненьне і часьціцы.

На адпаведных роўнях істота мае на сабе покрыва з часьціц, што ўтвараюць той ровень. Тое покрыва, ці інакш кажучы цела, ствараецца ступеньню сьведамасьці, і таму духоўныя іскрынкі «голыя». Дух сваім паступовым разьвіцьцём стварае імя,[1] якое адначасна стварае і колеры яго духоўных шатаў, то бо дух паступова ахутваецца ў такія шаты, якія сваім колерам і формаю дакладна яму адпавядаюць.

[1] Выклад «Імя духа»

Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.