Стварэньне чалавека

Белая Галубіца лунае ў струмені белага Сьвятла над алтаром. Тут зь яе паўстае цудоўны Анёл з крыламі і зь серабрыстаю чашаю на грудзях. Уздымае свае рукі — і пачынаюць зь іх сыпацца нібыта маленькія бліскучыя зярняткі, як маленькія сьняжынкі ці, лепш сказаць, маленькія агеньчыкі. Безьліч агеньчыкаў лунае так, нібыта сьнег закружыў у стаўпе Сьвятла.

Анёл апускаецца назад у Галубіцу — і яна адлятае. Але сьняжынкі застаюцца, каб выправіцца, як кропелькі вады, у сваё падарожжа ў стварэньне.

Як маленькія сьняжынкі ці, лепш сказаць, як маленькія парушынкі вы ўзьніклі. Як маленькія парушынкі вернецеся назад.

«Прах ты і спрахнеш, чалавеча!»


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.