Меч Сьвятога Граля

Паэтамі апеты, многімі ўслаўлены, а іншымі неспасьцігнуты — Сьвяты Граль. Судзіна, у якой няспынна кіпіць і клякоча, якая ёсьць вытокам Сілы ў стварэньне, — гэта Сьвяты Граль. Як, аднак, судзіна можа быць сьвятою, калі сьвяты толькі Бог? Ці можа нехта іншы быць сьвятым, акрамя Яго, калі сьвятасьць зь Ім шчыльна зьвязаная і неаддзельная? Паводле якога права Сьвяты Граль нясе гэтае найменьне? І што яшчэ за паняткі «асьвячэньне, пасьвячэньне, сьвятасны», дзе коранем таксама слова «сьвяты»?

Гэтыя пытаньні нялёгкія. Якраз наадварот, адны з найцяжэйшых, што створаны як такі можа зразумець. А існуюць яшчэ наступныя падобныя пытаньні, зьвязаныя з гэтым.

Бязбытнасны толькі Бог. Ці бязбытнасны і Сын Божы Езус? А ці бязбытнасны і Дух Сьвяты? А Пан? А пані Марыя? А што гэта за іскра бязбытнаснасьці, якую нясе панна Ірмінгард? Ці быў той акт, што яна яе дастала, законным зьдзяйсьненьнем?

Гэта наступныя пытаньні, якія, мабыць, яшчэ цяжэйшыя, ніж першыя. Адказ на іх, аднак, больш ніж просты і якраз таму для многіх з вас цяжкі:

«Сьвяты і бязбытнасны толькі Бог».

У тым адказе ўтоена больш, ніж вы адважыцеся падумаць, бо ў тым утоена вялікая таямніца, таямніца Трыадзінства, бо, калі Айцец і Сын — Адно, паміж Імі няма розьніцы ў сьвятасьці ці бязбытнаснасьці.

Некаторыя хрысьціяне гэта нават адлюстроўваюць у панятку Бог-Айцец, Бог-Сын і Бог-Дух Сьвяты. Гэта не зусім правільна, бо Сын Божы — гэта Сын Божы, а Дух Сьвяты — гэта Дух Сьвяты. Яны самі ў дачыненьні да сябе ніколі не ўжывалі панятак «Бог», бо тое імя сьмее несьці толькі Бог, зь якім яны Адзінства. Насуперак таму і яны сьмеюць называцца сьвятымі, і, вядома, яны бязбытнасныя.

На вяршыні стварэньня ёсьць Замак Граля, і яго кароль Парцыфаль уладарыць над стварэньнем. Ён мае бязбытнаснае ядро, звонку ахутанае шатамі прадухоўнага цела. Ці сьмее і Ён называцца «бязбытнасны»? З пункту гледжаньня цела — не. Гэта тое самае, калі і Сын Божы на Зямлі быў чалавекам. Але ў запраўднасьці — так, бо як зямны чалавек ня цела, але дух, так і Парцыфаль не праствораны, але частка Адзінства. Гэта датычыць Абд-ру-шына і пані Марыі, яны як малая частка Парцыфаля былі на Зямлі і потым вярнуліся туды, адкуль паходзяць, — у Замак Граля. Іх ядро ані не было бытнасным, але бязбытнасным.

І глядзіце, таямніца Трыадзінства сьведчыць, што складнікаў гэтага Адзінства больш за тры. Колькі? Тут мусім вас расчараваць. Як можаце вы, як створаныя, зразумець адказ на такое пытаньне, калі за граніцамі вашага пазнаньня ўжо нават і двуадзінства?

Ведайце яшчэ, што ніхто ня можа быць бязбытнасным, калі ён не такі паводле свайго паходжаньня, то бо калі ён ня складнік Адзінства.

Тым мы вяртаемся да пытаньня пра іскру бязбытнаснасьці. Вы ведаеце, што ў стварэньні ўсё дзеецца паводле Закону i ніводная зьява не выпадковая. Адначасна вы ведаеце, што ніякі створаны, нават і найбольш зьмілаваны, ня можа перайсьці граніцу свайго паходжаньня. Гэта нам адначасна дае адказ, дзе можа быць Панна, калі яна мае іскру бязбытнаснасьці, і які гэта, уласна, дар.

Яе ядро таксама бытнаснае, як бытнасныя ўсе істоты. Звонку на гэтае ядро можна было ўскласьці найтанчэйшую мантыю бязбытнаснасьці, што як ахоўная абалонка дае ёй мажлівасьць быць на тых ускраінах, якія гранічаць з боска-бязбытнасным уладарствам. Створаныя бяз той абалонкі ня вытрывалі б ціск Сьвятла, што там уплывае.

Зараз вернемся да панятку «сьвяты». На грунце сказанага раней, мабыць, нікога ня зьдзівіць: тое, што можна пазначыць гэтым словам, мусіць мець уласнае бязбытнаснае ядро. Інакш тое ня можа быць і з паняткам «Сьвятая Галубіца», ядро якой — частка Духа Сьвятога і якая ў заўважнай так форме зьяўляецца над Сьвятым Гралем.

Інакш тое ані ня можа быць і з самім Сьвятым Гралем, ядро якога павінна быць бязбытнасным, а сама чырвоная судзіна толькі самая вонкавая форма, якую Ён набывае ў стварэньні. Гэта частка Парцыфаля, ці лепш сказаць, частка Мяча, што ёсьць Яго складнікам. Другая частка Мяча была на Зямлі як Абд-ру-шын, а трэцяя частка як пані Марыя, бо гэты Меч — жывы Меч Суду, то бо Слова, якое таксама ёсьць часткаю Адзінства.

І таму гэты Меч — і крыніца Жывой Вады, то бо судзіна, адкуль выцякае Жывая Вада, і гэты Меч — адначасна двусечны Меч, які сьмелі бачыць адораныя міласьцю паэты ў вуснах Парцыфаля, калі ён сядзеў на стальцы. І Ружа выбіта на Яго лязе, каб адтуль сваёю строгаю Ласкаю судзіла тых, хто хоча схіліцца перад Каралём.

Яшчэ застаецца паясьніць панятак «асьвячэньне». Асьвячэньне — гэта мантыя, якая можа быць ускладзена на створаных і створаныя рэчы і, нібы антэна, злучае іх з тым месцам, дзе знаходзяцца тыя, хто ёсьць сьвятымі.


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.