Зараз жа

Трохі страху, пэўна, мае кажны, мілы браце.
Дык ня бойся і ляці! Ня заўтра — мабыць, зараз.
Не зьбірай ты на запас дабра таго ці ліха…

Не такі ты для красы харошы стаўся хіба?
Не такі для гіцля ты нягодны стаўся хіба?

А што птушкі? Не пяюць, вясну як пачуваюць?
А зімою? Ці ў марозы птушкі не трываюць?
Чалавек — што ж, па нябесным які прагне раі?

Пераклад з чэскай мовы Валянціны Рашэтнік