На пачатку было Слова

Мы начинаем публикацию докладов из книги «Людям» на белорусском языке. На сайте публикация докладов на белорусском языке будет чередоваться с публикацией докладов на русском. Благодарим Валентину Рашэтник за проделанную работу по переводу книги «Людям» на белорусский язык!

Стварэньне

Сілься пашырыць спазнаньне стварэньня…

1. На пачатку было Слова

«На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог». Так вас заклікаў Ян некалькі тысячагодзьдзяў таму. Так вас заклікалі і многія іншыя задоўга да таго, у часы Атлянтыды. І так вас заклікае Ян ізноў, хоць цяпер ён не на Зямлі.

«Сьвятое Слова! Такое сьвятое, што я б яго ў зямнога людзтва найлепш ізноў адабраў, бо яму бракуе якога-колечы разуменьня, ды нават і вычуваньня велічы гэтага Слова!» Так вас заклікаў Абд-ру-шын менш за стагодзьдзе таму, і таксама вас заклікаў Сын Божы Езус два тысячагодзьдзі таму, калі перасьцерагаў вас, каб ня сыпалі перлы перад сьвіньнямі.

Ня ведаем, чаму перлы перад сьвіньнямі сыплеце і далей, але гэта, мабыць, таму, што вы стала ня ведаеце, якое сьвятое Слова, хоць ужо Ян ясна сказаў: «І Слова было Бог!» Гэта Слова, ані зямны вобраз, ані гук якога вам ніколі ня могуць быць дадзеныя, бо Ён бязбытнасны.

Блізіцца дзень Сьвятой Галубіцы, дзень, калі ў Вышынях было, ёсьць і зноў будзе вымаўлена Слова «Будзь Сьвятло!». Выправімся да тых найвышэйшых Вышынь стварэньня, каб вам хоць бы ў прыблізных вобразах наблізіць сьвятасьць гэтай падзеі. Як дар найвышэйшы тым, хто хоча спазнаць найглыбейшыя таямніцы свайго быцьця, прынесены гэтыя словы.

У найвышэйшых Вышынях настае рыхтаваньне. Там, куды створаныя ніколі ня змогуць прыйсьці, бо яны толькі створаныя. Там, у Слове самым, якое адзінае Ёсьць і зь якога ўсё паходзіць. Там, што ведаеце пад паняткам «боска-бязбытнаснае ўладарства». Там ад Слова аддзяляецца часьцінка, каб прыйсьці ў стварэньне і пацьвердзіць дамову паміж Створцам і стварэньнем.

Гэтае Слова прыходзіць на Граніцу, дзе жывуць тыя, што як вянец свайго разьвіцьця атрымалі ў непахіснай вернасьці іскру бязбытнаснасьці. Жывуць на самай Граніцы, бо як створаныя ня могуць перайсьці ў боска-бязбытнасную частку, але адначасна гэтая іскра забараняе ім, каб яны былі ў боска-бытнаснай частцы стварэньня. Яны насяляюць ізаляцыйную сфэру паміж Створцам і стварэньнем.

І тая найменшая частка Слова, што выходзіць з боска-бязбытнаснага ўладарства, занадта моцная, каб стварэньне яе вытрывала, і таму яна мусіць прыняць на сябе покрыва. Гэтае покрыва, аднак, ня можа даць ніводны створаны, бо ён бы гэтага ня вынес, і таму Слова мусіць узычыць яго само сабе. Гэта бязбытнаснае покрыва бязбытнаснасьці, вельмі прыблізна ўявіце яго як люстэрка, што частку прамяненьня Слова адлюстроўвае назад да Яго самога.

Гэта падобная падзея, як некалі Абд-ру-шын на Зямлі мусіў у час, калі не прымаў жывое Слова з Вышынь, ахутваць уласнае прамяненьне, бо яго, акрамя боска-бытнасных, а таксама прадухоўных, што паходзяць з Замка Граля, ніхто б ня вытрываў. Яны адзіныя вытрывалі яго таму, што звыкліся зь ім ужо раней.

Так ахутанае Слова, яшчэ бяз пэўнай бытнаснай формы, абступаюць тыя, хто ёсьць рыцарамі Слова, то бо носьбіты іскры бязбытнаснасьці, і як першыя са створаных праводзяць Яго ніжэй.

Не пытайцеся зараз, дзе чатыры жывёлы на ступенях Божага стальца, бо яны яшчэ над тымі носьбітамі іскры бязбытнаснасьці і не бяруць удзел у провадзе Слова ў стварэньне, бо іх дзейнасьць трымціць у іншым прамяненьні Слова.

Створаныя, чыё адзінае заданьне як рыцараў Слова — вартаваць Яго, верна праводзяць Яго аж на граніцу да боска-бытнаснага ўладарства. Тут Слова ахутваецца боска-бытнасным покрывам, што мае форму Белай Галубіцы.

Гэтую форму Яму ўзычвае прамяненьне чатырох жывёл са ступеней Божага стальца. І створаныя рыцары Слова прымаюць на сябе боска-бытнасныя мантыі і далей у непахіснай вернасьці праводзяць Слова аж да Замка Сьвятога Граля ў прастварэньні. Там ужо кленчаць рыцары Сьвятога Граля і чакаюць імгненьня, калі Сьвятая Галубіца зьявіцца над Сьвятым Гралем.

Раптам пырсьне зіхатлівы прамень яскравага Сьвятла, і найвышэйшыя з праствораных могуць на самай граніцы боска-бытнаснага ўладарства заўважыць Сьвятую Галубіцу, яна ніколі не спускаецца ў прастварэньне, але Сіла яе туды празь Сьвяты Граль бруіцца.

Настае містэрыя абнаўленьня Сілы.

— — —
Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць