Мазаіка лучнасьцяў паміж людзьмі

Многа мільярдаў духаў у стварэньні. Калі ўявіце, колькі тысяч зь іх знаеце асабіста вы, лёгка выявіце, якая безьліч узаемных лучнасьцяў паміж імі. Ствараецца агромністая мазаіка ўзаемных лучнасьцяў, дзе кажны мае сваё нязьменнае месца. Гэта падобна да Сусьвету, дзе кажная, нават найменшая плянэта зь незьлічонае рэчы зорак мае сваё месца і прызначэньне. Ніводная зь іх там невыпадковая, і нават аднае-адзінюткае ня можа ня быць, каб Сусьвет гучаў у гарманічным акордзе свае песьні.

Мелі б вы вучыцца ў зорак, людзі, бо там кажная ідзе па сваёй арбіце, да таго ж паважае арбіты іншых. Але па сваёй арбіце яна можа рухацца толькі тады, калі іншыя зоркі яе паважаюць, то бо ўплываюць на яе так, як маюць паводле Закону.

Так бы гэта мела быць і паміж людзьмі. Кажны мае ісьці сваёю дарогай, аднак, апроч таго, паважаць дарогі іншых. Мусіць усьведамляць, што створанымі лучнасьцямі ўплывае на іншых, то бо закранае іх дарогі. Але таксама і іншыя праз тыя лучнасьці закранаюць яго дарогу. Так гэта ёсьць і павінна быць паводле Закону, бо, хоць кажны мусіць ісьці сваёю дарогаю сам, заўжды на той дарозе спаткае і іншых людзей.

Таму бяда табе, чалавеча, калі сваім чыненьнем парушаеш гармонію, то бо ствараеш няправільныя лучнасьці. Гэта мае наступнасьцю вельмі, вельмі цяжкае перажываньне ў многіх людзей, бо замест помачы ты псуеш і запавольваеш.

Нікому з вас ані не ўспадзе на думку, каб Месяц меў перастаць круціцца вакол Зямлі, Зямля — вакол Сонца, Сонца — вакол цэнтру галяктыкі. Тады чаму гэта робіце вы, людзі, калі замест таго, каб як плянэтарная сыстэма круціцца вакол аднаго Сонца, шукаеце іншыя сонцы, якія здаюцца вам харашэйшымі?!

Цяпер вам гэта здаецца нечым, чаго вы не разумееце. Вы ж усё-такі не як іншыя, што замест аднаго Бога ўшаноўваюць дваццаць балваноў. Аднак вы толькі так думаеце. Вы не ўсьведамляеце, што царкоўныя нормы і царкоўныя дастойнікі ёсьць тымі вашымі аблуднымі сонцамі ды балванамі!

Думаеце, што ўжо не належыце да мільёнаў, якія яшчэ не знайшлі дарогу да вашае царквы, і пад тое не ўсьведамляеце, што самі нічым ня лепшыя за іх.

Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.