Слухайце, людзі, тых, хто мае што вам сказаць. Не зьвяртайцеся да зямных людзей, яны заняпалі! Адзіныя, што ніколі не занепадалі, — бытнасныя. Над іх галовамі, як карона, зьзяе Слова, якое яны знаюць лепш за вас і чыста прымаюць яго па сваёй лініі з прабытнаснае часткі стварэньня.[1]
Каб мы яе вам больш наблізілі, уяўляйце бытнаснае ўладарства заўжды на палову ступенькі вышэй за ўладарства духоўнае. Не глядзіце на тое, што апошняе кола самае празь сябе рухомае часткі стварэньня — бытнаснае, бо яно на палову ступенькі над рэчыўным.
Гэты Закон дзейны ўсюды ў цэлым стварэньні. Дагэтуль вы пра тое не маглі зрабіць правільнага ўяўленьня толькі таму, што ставілі сябе над на бытнасным. Але ўжо сам назоў боска-бытнаснае часткі стварэньня, якая месьціцца над прадухоўным, меў вам тое падказаць.
Вернемся, аднак, да пытаньня слуханьня. Калі будзеце слухаць некага з духаў, ня маеце ўпэўненасьці, ці не заняпалі яны. Але калі будзеце слухаць бытнасных, упэўненасьць маеце. Таму разнасьцежце свой бытнасны слых і слухайце.
Цяпер бачым у вас пытаньне: «Як маем даведацца, ці напраўду слухаем бытнасных?» Гэта вельмі проста. Паспрабуйце задаць ім пытаньне: «Што такое Сьвяты Граль?» Паводле адказу здолееце лёгка пазнаць. Рэч у тым, што Сілу, якая праменіцца празь Сьвяты Граль, бытнасныя як Яго паслы разносяць па ўсім стварэньні.
[1] Выклад «Прабытнаснае ўладарства».
—
Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.