Ужо за часамі Атлянтыды вестка пра Парцыфаля як Караля Сьвятога Граля прыйшла на Зямлю і людзі пазналі тую таямніцу. Пытаецеся: «Як тое можна, калі тады тут не было ніводнага Пасланца?» Праўда вашая, не было на Зямлі, але няпраўда, што той Пасланец ня выйшаў у стварэньне.
У духоўным уладарстве, на яго споднім краі ёсьць сярэбраны востраў, дзе не жыве ніхто з духаў. Ад пачатку стварэньня яго каралём ёсьць бытнасная каралева, чыё імя Мэркур. Яна беспасярэдне злучана з Замкам Граля, канкрэтна — з прадухоўным вартаўніком, уладаром бытнасных, чыё імя Мэркур.
Гэты сярэбраны востраў стварае сьвяцілішча, пасярэдзіне яго ёсьць дзівосны алтар, вычасаны з суцэльнага кавалка чыстага мармуру. На ім ёсьць чырвоны келіх з залаціста-сярэбраным аблямаваньнем.
Тое сьвяцілішча ад пачатку стварэньня падрыхтавана як месца, куды сьмее прыйсьці толькі Кароль. Адтуль Пасланцы абвяшчалі пра Сьвяты Граль у даўнейшыя часы. Насуперак таму што гэтыя веды тут ужо былі, яны даўно зышлі ў нябыт, але адно засталося — назоў таго вострава. Як запавет бытнасным застаўся ён у стварэньні, і яго імя — Атэдоніс. Яшчэ да сёньня, як той востраў, называецца грэцкае места Атэны.
Хто меў адкрыты духоўны слых, сьмеў, дзякуючы таму, пачуць прароцтвы, што адтуль гучалі ў стварэньне. Тыя натуральна празорлівыя людзі, аднак, не дасягалі свае празорлівасьці няправільнымі спосабамі. Гэта было натуральнае разьвіцьцё, калі пасьля бачаньня ці слуханьня бытнаснага ім мог быць адкрыты духоўны зрок ці слых.
Найбольшыя абмылы ўсіх празорцаў якраз у тым, што яны думаюць, быццам стомнымі практыкаваньнямі ў іх адкрыўся ўласна гэты зрок. У запраўднасьці ніякі зрок у іх не адкрыўся, і яны заўсёды бачаць толькі грубарэчыўнасьць. Практыкаваньнямі яны дасягнулі толькі таго, што бачаць сярэднюю грубарэчыўнасьць і вельмі вынятна, напраўду ў рэдкіх выпадках, тонкую грубарэчыўнасьць.
Адзіная мажлівасьць адкрыць духоўны зрок — ня сьмець штучна практыкавацца, але натуральна прасоўвацца ў сваім уласным разьвіцьці.
Зрок, што празорцы так стомна адкрываюць, у запраўднасьці ніхто ня мае закрыты, толькі ня ведае, што і так часткова ім карыстаецца. Людзі гэта называюць «інтуіцыя» ці «шостае пачуцьцё».
У прышласьці, калі тут ужо ня будзе цемры, гэтым зрокам ізноў усе змогуць карыстацца цалкам сьведама. Аднак зараз вы толькі зьлякнуліся б таго, што там бы ўбачылі. Таму бытнаснымі так упраўлена прамяненьне крыві, каб таго дачасна ня сталася.
Гэта ў кажным разе штучнае ўмяшаньне, да яго людзі прымусілі сваім няправільным чыненьнем. Датуль, аднак, яны мелі б навучыцца слухаць бытнасных, каб упэўнена стаяць у гэтым стварэньні.
—
Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.