Паскі, што чалавеку дадзены, патрэбныя дзеля яго разьвіцьця. Аднак ня з кажнага яны здымаюцца. Маглі б, калі б ён жыў так, як таго жадае Закон, і калі б не шукаў тое, чаго шукаць ня мае. Паска, што закрывае мінулыя жыцьці, толькі адна з многіх і зусім не асноўная. Яна можа быць зьнятая тым, каму гэта патрэбна, каб яны спаўнялі сваё заданьне. Гэта звычайна такія духі, якія шукаюць ня кім былі, але якія былі.
Вернемся, аднак, да здыманьня астатніх пасак. Паска з тонкарэчыўнасьці можа быць зьнятая першаю, і акурат тады, калі чалавек у зямным целе дасягне сталасьці.
Думаць, што такі зрок ужываюць празорцы, якія дасягнулі празорлівасьці штучнымі практыкаваньнямі, вялікая абмыла. У найлепшым выпадку так здолеюць адкрыць толькі зрок з грубае часткі тонкае грубарэчыўнасьці, якая ўяўляе сабою другую тагасьветную ступень. Гэта зрок, на якім, аднак, вы ніколі ня мелі ніводнае паскі, бо паску бытнасныя могуць зьняць толькі на загад, што прыходзіць зьверху, ніколі не паводле жаданьня людзей.
Аднак у тых, хто сьмее ўжываць тонкарэчыўны слых альбо зрок, паска зьнята, і ад іх залежыць, каб перажываньнем «Даўно тое было!..»[1] яны навучыліся тым зрокам карыстацца. Потым зь іх можа быць зьнята паска бытнасная, а тады і духоўная.
Такім парадкам, здыманьне паскі не азначае, каб духі аўтаматычна чулі альбо бачылі. Дзеля таго мусяць быць споўненыя яшчэ дзьве ўмовы — хацець і магчы. Магчы — азначае быць здольным бачыць і чуць, гэтага вы мусіце навучыцца самі. Тым, аднак, маем наўвеце ня штучныя практыкаваньні, але багатае духоўнае перажываньне, калі дух разгарыцца такім полымем, што спаліць перашкоды на шляху паміж адкрытым зрокам і дзённаю сьведамасьцю. Вось таямніца моцнага перажываньня ў вадчуваньні слоў «Даўно тое было!..».
Апошняю можа быць зьнята паска духоўная. Яна можа быць зьнята толькі тым духам, што сьведама ўмеюць карыстацца сваім адкрытым бытнасным зрокам і слыхам і жывуць паводле Закону. Такім парадкам, здыманьнем гэтае паскі ім адкрываецца шлях да ўласнае мінуласьці і мінуласьці іншых. Яны могуць беспасярэдне чуць і бачыць, што адбываецца ад іх вытока аж да гэтае Зямлі. Так перад імі адкрываецца чароўнасьць цэлага стварэньня і схаваныя ўзаемныя лучнасьці. Гэта толькі віна людзей, што яны страцілі той зрок, бо не жывуць паводле Закону.
[1]«Даўно тое было!..» („Es war einmal…!“) — выклад з Пасланьня Граля Абд-ру-шына. З гэтае фразы звычайна пачынаюцца казкі.
—
Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.