Вы чытаеце «Завеяныя часы» і шукаеце ў іх грубарэчыўныя падзеі. Забываецеся, аднак, пра тое, што ў вечнасьці запісана толькі духоўнае, што сталася. Дакладна адпаведныя грубарэчыўныя падзеі сёньня ўжо няможна перадаць, таму могуць быць усяго толькі прыкладныя вобразы, як тое магло грубарэчыўна прамінаць.
Натуральна, некалі ўдаецца даць дакладны грубарэчыўны вобраз, але гэта хутчэй вынятак. Таму вобразы, што даюцца, часамі тож значна розьняцца. І калі перадае паведамленьне беспасярэдне той, каго гэта датычылася, ня трэба забывацца, што ён, калі ўжо не на Зямлі, ня мае грубарэчыўнае памяці, але толькі адчуваньне, дзе ўсё запісана так, як адбылося духоўна.
І таму, напрыклад, Лао-Цзы, мабыць, пачаў вучыцца не ў чатыры гады, але тое магло быць трохі пазьней альбо магло быць трохі раней. Даны вобраз меў адлюстраваць, што, на думку разумовых людзей, ён быў яшчэ занадта малы для такое навукі, а як сёньня пачынаюць вучыцца пісаць шасьцігадовыя дзеці, грубарэчыўны век чатыры гады выклікае вобраз занадта малога дзіцяці.
Але ніхто сёньня ўжо ня ведае, у якім веку дзеці хадзілі ў школу ў часох Лао-Цзы. Ня ведае проста таму, што тое неістотна. Каб атрымаць уяўленьне, стварыце вобраз чалавека, што якраз дасягнуў сталасьці. У вас узьнікне вобраз прыкладна васямнаццацігадовага чалавека. У іншых краінах гэта будзе дваццаць адзін год, а недзе толькі пятнаццаць гадоў. А ўзапраўды? Чалавек сталы тады, калі яго дух сьведамы. Датуль, нягледзячы на зямны век, ён толькі духоўная іскрынка, што разьвіваецца, то бо нясталы чалавек.
Калі вы пагледзіце, хто калі з кім спаткаўся, зноў можаце атрымаць розныя адказы. Ідзецца пра тое, што кажны ўдзельнік перажываў спатканьне інакш. То бо залежыць, зь якога пункту погляду гэта апісваецца.
Вучні Сына Божага прыходзілі ў розныя часавыя пэрыяды і чулі словы, што іх заклікалі. Толькі калі яны спазналі, маглі быць пакліканыя як вучні. Але тымчасам праходзілі доўгія тыдні ці месяцы. На іх погляд, які правільны, яны зрабіліся вучнямі тады, калі іх паклікаў Сын Божы. На Яго погляд, аднак, гэта было ўжо тады, калі яны знайшлі шлях да Яго і пачалі Яго слухаць. Рэч у тым, што ўжо тады сярод слухачоў удавалася распазнаць, хто ўзапраўды шукае, а хто адхінаецца.
Вы бяднееце на перажываньне ў вадчуваньні, што схаванае за ўсімі падзеямі. Ува ўсім шукаеце толькі зямное, замест таго каб шукаць духоўнае. Праз такія ж самыя супярэчнасьці, што, аднак, не супярэчнасьці, некаторыя людзі адмаўляюцца ад Пасланьня Граля, што выйшла ўжо па сьмерці Пана.
Празь людзкое неразуменьне Пан мусіў зьняць некаторыя часткі. Рэч у тым, што некаторыя падзеі вельмі вынятныя, але раз Пан з тым сустрэўся, дык пра тое напісаў. Аднак з таго вынятнага людзі зрабілі агульнае, таму пазьней Пан мусіў гэта зьмяніць.
Дзівіцеся, чаму тон новага, што да вас цяпер даносіцца, іншы, чым стагодзьдзе таму. Азірніцеся і прыгледзьцеся: усё з тае пары зьмянілася. Замест духоўнага будаваньня тут была Другая сусьветная вайна, крывавыя вызваленчыя рухі ў Афрыцы і Амэрыцы, дыктатура камунізму, атамнае шаленства. Толькі за пару гадоў вы жывое духоўнае дзеяньне зрынулі да царкоўных догмаў.
Словы, што вы ўсе духоўна мёртвыя, здаюцца вам вельмі строгімі, бо не пакідаюць вам ніякіх іншых мажлівасьцяў. Іншыя мажлівасьці дагэтуль шукалі толькі вы самі, і акурат такія, як ня споўніць. Вы яшчэ ня ведаеце, што азначае — быць духоўна мёртвым. Думаеце, што гэта аўтаматычны шлях да распаду. Забываецеся, аднак, пра тое, што, калі вы самі сваім чыненьнем абудзіцеся да жыцьця, знак сьмерці можа быць з вас сьцёрты, пакуль ня ўчыніце іншае зло.
Думалі вы, што тыя словы забіваюць, але гэта ня так. У іх схаваны найстражэйшы заклік абудзіцца да жыцьця.
Калі б пісалася, што тое большасьць з вас, дык уласна тая большасьць думала б, што яна меншасьць, каго гэта не датычыць. Аднак меншасьці не існуе, бо нават тыя, што хацелі б споўніць, не спаўняюць, бо ім перашкаджаюць тыя, што спаўняць ня хочуць.
Добра прачытайце словы ў «Настаўленьнях», што, пакуль да вас ліпне хоць бы парушынка ад старога, вы не зразумееце новага.
—
Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.