Глыбокая ноч панавала ў гэтым стварэньні. Такая глыбокая, што ўжо здавалася, быццам ніколі не разьвіднее. Але кажная ноч мае свой канец. Нават тая, што трывала тысячагодзьдзі. Хоць вам так не здаецца, бо бачыце вакол сябе яшчэ вельмі многа зла і гвалту, новая раніца тут. А зь ёю і новы дзень.
Але раніца — гэта пераход ад ночы да дня, таму яшчэ можна ўбачыць цені. Толькі кажную гадзіну і кажную мінуту цені вельмі хутка зьмяншаюцца, пакуль апоўдні ня зьнікнуць зусім. Дарога туды яшчэ, аднак, доўгая, але не такая доўгая, як бы вы думалі.
Кажны з вас быў клапатліва падрыхтаваны да гэтага часу, таму цяпер застаецца ўжо толькі адно-адзінюткае — рыхтаваньне ператварыць у сталы ўчынак. Вы ведаеце месца, дзе былі пастаўлены ў службе, і таму дакладна ведаеце, што маеце рабіць.
Час рыхтаваньня скончыўся, вы пасьпяхова злажылі выпускныя экзамэны і таму зараз скарыстайцеся тым, што ведаеце.
Аднак многія з вас, на жаль, зьлякнуліся і перад самым экзамэнам ад яго адышлі. Вы пазналі іх, усіх да адзінага. Але сваю дарогу яны выбралі самі. Іх сілы бракуе, але іх заменяць новыя сілы тады, калі прыйдзе на тое час.
—
Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.