Шуканьне

Праз многа мільёнаў гадоў вы зноў у пачатку шуканьня свае асобы. Усё старое зьнікла, і тут толькі новае. Непадрыхтаваныя, з пустымі алейнымі лямпамі, вы адразу апынуліся пасярод новага зьдзяйсьненьня і ня ведаеце, што далей. Ня ведаеце проста таму, што за многа мільёнаў гадоў не навучыліся шукаць.

Асьвячоная лямпа на алей — гэта вы самі з дарамі, якія атрымалі ад Бога ў часе вашага стварэньня. Асьвячоная судзіна таму, што калі вы шукаеце Праўду, дык яе і знойдзеце, і тады да вас можа бруіцца асьвячальная Сіла з Вышынь.

Мусім ізноў вярнуцца ў пачатак, бо вы ўсьцяж ня ўмееце правільна адкрывацца той асьвячальнай Сіле. Шукаеце ўсялякія мажлівыя і немажлівыя спосабы накшталт мэдытацыі, рэляксацыі, мэханічнага паўтарэньня мантраў ва ўсходніх рэлігіях альбо літаній і мэханічнага перабіраньня ружанца ў заходніх рэлігіях; рэлігійнага фанатызму, што выяўляецца ад місіянэрства аж да самаспаленьня, рэлігійных войнаў ці паслугаваньня царкоўным дастойнікам.

У часе ўсіх гэтых чыннасьцяў у вас узьнікае пачуцьцё службы і вы думаеце, што адкрываецеся пажагнальнай Сіле з Вышынь. Ізноў мусім падкрэсьліць, што гэта толькі пачуцьцё! А як вы перакананыя, што ў вас тое інакш, мусім вам расталкаваць перажываньне Сілы ў Дзень Сьвятое Галубіцы альбо на іншым сьвяце.

Чаму вы нічога не адчуваеце ў той час, калі вы не на Гары, альбо чаму адчуваеце толькі нешта слабое? Адказваеце, што на Гары замацаваная Сіла з Вышынь. Чаму тады, калі тую Сілу людзі сваім збрыджаньнем адлучылі, на Гары ўдзельнікі фэстаў яе заўсёды нібыта адчуваюць, а па-за Гарою — не?

Сіла, што ідзе з Вышынь, закранае ўсё стварэньне, не выняткоўвае ніводнага месьцейка! На Гары, аднак, па асьвячэньні, месца было злучана зь бязбытнаснаю часткаю Замка Граля. Таму пра Гару магло гаварыцца «Вышыня Граля», а пра астатнія часткі Зямлі — «зямныя нізіны». Але толькі таму.

У дзень фэсту да асьвячонага так месца напраўду цячэ большая Сіла, але яна можа закрануць толькі тых, чый выток у згодзе з гэтаю Сілаю. Тое азначае, што ў злучаным зь бязбытнаснаю часткаю Замка Граля месцы гэтая Сіла стакроць умацуе тых, хто сьмее гаварыць пра боскае. Потым празь іх цячэ зьмененая, сумерна аслабленая Сіла на тых, хто сьмее гаварыць аб прадухоўным, а далей празь іх — ізноў сумерна аслабленая Сіла на ўсіх астатніх.

Насуперак таму што тая Сіла ў гэтулькі разоў аслаблена, яна заўжды большая, чым яе могуць прыняць тыя, што не бяруць удзел у тых фэстах. Аднак, калі не стае некаторых злучальных зьвёнаў, удзельнікі могуць прыняць толькі такую Сілу, якая ліецца на якое-колечы іншае месца на Зямлі.

У астатніх асьвячоных месцах гэта, натуральна, таксама, нават калі асьвячэньне было толькі да ніжэйшых, прадухоўных частак Замка Граля. Гэтае злучэньне важнае і ў часе дзеяньняў, выкананых перад Алтаром Пана. Тады, нягледзячы на тое, ёсьць альбо не нехта з вышэйшых частак стварэньня, напрыклад, у момант запраўджаньня, пакліканьня альбо пажагнаньня малжонства, тая Сіла цячэ беспасярэдне праз вучня. Таму належыць, каб вучань меў прадухоўнае полымя вучня, бо толькі так ён здольны ў той момант тую большую Сілу апасродкаваць.

Зараз вернемся да пытаньня, як можна, што, хоць большая Сіла і не цякла, тыя, што там былі, нібыта яе адчулі? Было гэта толькі і толькі таму, што яны пачувалі тое самае, што пачуваюць царкоўныя вернікі ў часе рэлігійнага ўздыму.

Ідзіце і спытайцеся сяброў разнастайных цэркваў, рэлігійных рухаў і сэктаў, ці мелі яны некалі, а калі мелі, тады якое перажываньне гэтае Сілы. Будзеце вельмі зьдзіўленыя, калі большасьць зь іх вам адкажуць, што — так. У апісаньні іх перажываньня выявіце, што яно такое самае, як і вашае, і нават яшчэ большае, прыгажэйшае, мацнейшае!

Пытаецеся, як такое можна? Гэта проста. Дзевяноста працэнтаў тых перажываньняў ня што іншае, як толькі разумовае пачуцьцё! Як інакш вы адчулі б большую Сілу з Вышынь і ў тыя дні, калі яна не цячэ?! Дзеля таго, што вы зьмяркуеце зрабіць фэст, тая Сіла цячы ня будзе!

Адразу маеце пярэчаньне: «І Пан жа рабіў адмысловыя фэсты!» Аднак ня блытайце асноўнае — Сілу, што можна было адчуць беспасярэдне з Пана і ў звычайныя дні, з пажагнальнаю Сілаю, якая можа цячы тады, калі пра яе папросяць, бо інакш навошта б вы прасілі пра пажагнаньне ежы. Таксама ня блытайце яе зь Сілаю, што цячэ вынятна ў спэцыяльныя дні, бо цячэ ад тых, хто далёка над граніцаю стварэньня.

Зараз вернемся да заданьня шуканьня Праўды, то бо да таго, як вы маеце напоўніць свае лямпы. Хоць тое проста, за многа мільёнаў гадоў вы паказалі, што стала таго ня ведаеце. Хто з вас адзін-адзінюткі раз тую Сілу ўзапраўды адчуе, спазнае, што ён запаленая лямпа, знойдзе сам сябе і пачне спаўняць Божую Волю. Мы ня можам вам даць інструкцыю, як таго дасягнуць, бо дзеля таго трэба, каб ваш дух быў жывы.

Таму шукайце і знойдзеце, але нарэшце карыстайцеся ў тым шуканьні вынятна духам! Не глядзіце на тое, хто побач з вамі, хто як адзеты, ці ўсё сьвяточна аздоблена… бо ўсё гэта спрыяе, што вы перажываеце толькі разумова і блытаеце тое зь перажываньнем у вадчуваньні.

Довадам такога чыненьня ёсьць і тое, што ўсе нормы вы прымаеце як царкоўныя догмы, што ўсё робіце «дзеля эфэкту», бо інакш нічога ня здолееце адчуць!

Аднак, хто ня здолее адчуць Сілу з Вышынь і па-за сьвяточна аздобленымі храмамі, духоўна мёртвы!


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.