Архив рубрики: Снежная каралева і іншыя казкі (бел)

Калека

Быў некалі стары маёнтак, жылі ў ім маладыя шляхетныя гаспадары. Мелі яны багацце і добраславенне, цешыліся жыццём і рабілі дабро. Хацелі яны зрабіць усіх людзей такімі шчаслівымі, якімі былі яны самі. Читать далее Калека

Жальба сэрца

Гісторыя, якую мы для вас маем, складаецца ўласна з дзвюх; першую можна было б і прамінуць, але яна дае ўступныя веды, а тое карысна! Мы спыніліся ў вёсцы ў маёнтку, і так здарылася, што гаспадары на дзень ад’ехалі. Читать далее Жальба сэрца

Снежная каралева

Сёмая гісторыя.

Што дзеялася ў замку Снежнае каралевы і што сталася пасля

Сцены замка былі з завірух, а вокны і дзверы — з сівернага ветру; там было больш за сто залаў: як снегам іх навеяла, так яны і месціліся; самая вялікая цягнулася на многа міль, усе яны, асветленыя моцным паўночным ззяннем, былі такія вялікія, такія пустыя, такія лядзяныя і такія зіхатлівыя. Читать далее Снежная каралева

Снежная каралева

Шостая гісторыя.

Лапландка і фінка

 

Яны спыніліся каля дамка; быў ён надта несамавіты: страха датыкалася аж да зямлі, а дзверы былі такія нізкія, што сямейнікі мусілі поўзаць на жываце, як хацелі зайсці або выйсці. Дома тут нікога не было, акрамя старое лапландкі, якая стаяла і смажыла рыбу пры святле каганца; і паўночны алень расказаў ёй усю Гердзіну гісторыю, але спярша ўласную, бо яна здавалася яму больш важнай; а Герда так адубела, што не магла гаварыць. Читать далее Снежная каралева

Снежная каралева

Пятая гісторыя.

Малая разбойніца

 

Яны ехалі цёмным лесам, але карэта бліскацела, як агонь, аж вока рвала разбойнікам, аж яны не маглі таго трываць. Читать далее Снежная каралева

Снежная каралева

Чацвёртая гісторыя.

Каралевіч і каралеўна

 

Герда зноў мусіла адпачыць; тым часам выскачыў на снег, якраз проці месца, дзе яна села, вялікі крумкач, доўга сядзеў, глядзеў на яе і круціў галавою; потым загаварыў: «Кру! Кру! Да’ррыдзе’! Да’ррыдзе’!» Лепш ён не мог вымавіць, але паставіўся да дзяўчынкі прыязна і спытаўся, куды тая ідзе сама-адна па белым свеце. Тыя словы «сама-адна» Герда разумела надта добра i праўдзіва адчувала, як многа ў іх месціцца, і тады яна апавядала крумкачу пра ўсё сваё жыццё i долю i спытала, цi не бачыў той Кая. Читать далее Снежная каралева

Снежная каралева

Трэцяя гісторыя.

Кветнік жаны, якая знала чарадзейства

 

Але як мелася малая Герда, калі Кай не вярнуўся? Хаця дзе ён быў? Ніхто не ведаў таго, ніхто не мог даць адказу. Хлопчыкі гаварылі толькі, што бачылі, як ён прывязваў свае санькі да цудоўных вялікіх саней, якія выехалі на вуліцу і праз мескія вароты. Ніхто не ведаў, дзе ён, многа слёз лілося, малая Герда плакала надта моцна і доўга; потым сказалі, што ён мёртвы, патануў у рацэ, якая цякла каля самага места. Ох, як доўга міналіся гэтыя маркотныя зімовыя дні! Читать далее Снежная каралева

Снежная каралева

Другая гісторыя.

Хлопчык і дзяўчынка

 

У вялікім месце, дзе гэтулькі дамоў і людзей, што не застаецца досыць прасторы, каб усякі чалавек мог мець садочак, і таму большасць мусяць цешыцца адно з кветак у вазонах, жылі двое бедных дзяцей, якія мелі садочкі трохі большыя за вазоны. Яны не былі братам і сястрой, але шанавалі адно другога так моцна, як імі былі. Читать далее Снежная каралева

Снежная каралева

Ганс Крыстыян Андэрсэн

Першая гісторыя,

у якой ідзецца пра люстэрка і аскепкі

 

Ну, слухайце! Ужо пачынаем. Калі мы дабяромся да канца гісторыі, будзем ведаць больш, чым цяпер ведаем. Дык вось, жыў неяк злы чараўнік! Быў ён такі злосны, проста гатовы д’ябал! Читать далее Снежная каралева